"На Беларусі Бог жыве!" Печать
27.04.2014 20:11

stXg -h41rY

Фотарэпартаж

27 красавіка увесь свет сачыў за вельмі важнай і чаканай падзеяйкананізацыяй адразу двух Папаў. У прысутнасці вернікаў са усяго свету. на чале з Папам Францішкам і Папам на пенсіі Бэнэдыктам ХVI, былі абвешчаны два новыя святыя: Ян Павел ІІ і Ян ХХІІІ.

Нашы суайчыннікі, якім пашчасціла ў гэты дзень прысутнічаць на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, віталі новаабвешчаных святых плакатамі з надпісам "На Беларусі Бог жыве!". Гэта цытата з вядомага, аднайменнага верша Уладзіміра Караткевіча.

Лучайская парафія не засталася абыякавай да гэтай падзеі. У касцёле святога Юды Тадэвуша адбылася святая Імша і набажэнства ў гонар новых святых. Падчас нядзельнага казання ксёндз пробашч Мікалай звярнуў увагу на значэнне постаці Яна Паўла ІІ і Яна ХХІІІ у сучасным свеце.

У правай бочнай наве святыні, перад упрыгожаным першымі вясновымі кветкамі, абразом Яна Паўла ІІ, адбылося набажэнства. Спачатку вернікі памаліліся Вяночак да Божай Міласэрнасці. Пасля мелі магчымасць малітоўна паразважаць аб супакоі, цытуючы мудрыя думкі святога Яна Паўла ІІ: "Супакой даступны тым, хто сярод жыццёвых перажыванняў, у стане прыняць Божае слова і захаваць яго да канца". Або не меньш важныя словы святога Яна ХХІІІ: "Нельга хрысціянам забываць, што іх мэтай з'яўляецца не дасканаласць, але збаўленне". Літанія да святога Яна Паўла ІІ стала цудоўным працягам набажэнства. На заканчэнне прагучала любімая песня Папы-паляка "Barka": "О, Пане, на мяне Ты спаглянуў, з Тваіх вуснаў я пачуў сваё імя...".

З нагоды абвяшчэння новых святых, пасля Літургіі адбыўся канцэрт вядомага беларускага выканаўцы Зміцера Вайцюшкевіча (гэта яго ўжо трэці выступ у парафіі Лучай). Музыка выканаў творы на словы У. Караткевіча, Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна, А. Русака. У канцэрце прагучалі песні: "Дзе мой край", "Я нарадзіўся тут", "Дачакайся, матуля", гімн "Магутны Божа" і іншыя творы. Развітаўся спявак з прысутнымі песняй-пажаданнем "Бывайце здаровы!".

sj6ozt9d4qg

Падобныя канцэрты вельмі карысныя і патрэбныя, бо выклікаюць цудоўныя пачуцці і павагу да свайго-беларускага, пачуццё гонару за сваю Радзіму, якая нічым не горшая за іншыя краіны. Бо тут сапраўды жыве Бог!

Пасля канцэрту ва ўсіх прыхільнікаў творчасці Тодара (такі творчы псеўданім мае артыст) была магчымасць набыць музычныя дыскі і сфатаграфавацца на памяць.

Наступнае свята: адпустовая ўрачыстасць святога Андрэя Баболі адбудзецца 17 мая, а ў першы дзень мая Лучай развітаецца з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай, якая ад снежня перыгрынуе ў парафіі.

Vos3mmbQ5TE

Лучай гасцінна сустрэне ўсіх жадаючых!

Будзем рады бачыць вас на нашых святах.

 

 

Тэкст: Лена Клімза-Колтан

Фота: Юзаф Цапелік