Працы ў Лучаі |
![]() |
22.09.2014 16:57 |
Сёлета з 20 па 30 жніўня адбыўся валанцёрскі летнік у Лучаі (Пастаўскі раён). Пад час яго хлопцы і дзяўчаты рабілі вопіс каталіцкіх могілак, дапамагалі ўпарадкоўваць прыкасцельную тэрыторыю, збіралі ўспаміны жыхароў вёскi i наваколля. Па выніках працы летніка складзены поўны інвентар Лучайскіх каталіцкіх могілак; часткова ён будзе размешчаны на сайце праекта, прысвечанага старажытным могілкам «Некропалі Беларусі» (niekropali.by). Паводле сабраных матэрыялаў рыхтуюцца публікацыі. Асноўная мэта праекта «Некропалі Беларусі» – захаваць памяць аб продках, людзях, якія жылі раней. Надмагілле – істотная, часам адзіная крыніца інфармацыі, што засталася пасля чалавека. Але не шкадуюць надмагілляў з дрэва, камяню ды жалеза ні прырода, ні чалавек. Старадаўнія могілкі часта сыходзяць пад зямлю, псуюцца, выкарыстоўваюцца для іншых патрэбаў. Задача праекта калі не захаваць самі надмагіллі, то хаця б захаваць інфармацыю з іх. Акурат на час летнiка прыйшлося i мясцовае лучайскае свята – працяг лiпеньскага фэсту.
29 жніўня ў в. Навасёлкі завітаў, каб распавесці шмат «нябесных цікавостак», Цімох Авілін. Гэтая сустрэча – напамiн пра захапленне гаспадынi Лучая – Эльжбеты Пузынi (з Агiнскiх). У XVIII ст. на яе сродкi ў маёнтку была створаная абсерваторыя.
Валянцiна КАРОТКІНА, каардынатар валанцёрскага летнiка «Лучай 2014» Фота Лізаветы ДУБІНЧЫНАЙ Крыніца: http://bfk.by |