Фэст у гонар Святых Ганны і Яўхіма PDF Печать E-mail
31.07.2017 18:49

 

29 ліпеня ў Лучаі, што на Пастаўшчыне, адзначылі фэст у гонар Святых Ганны і Яўхіма.  Традыцыйна фэст збірае шмат вернікоў і гасцей з суседніх парафій.

 

 

 

На пачатку святой Імшы ксёндз Яўген Міхайлаў, які зараз з'яўляецца пробашчам парафіі, павітаў усіх гасцей, якія сабраліся з розных парафій. Урачыстую Святую Імшу ўзначаліў ксёндз Ян Пугачоў пробашч парафіі ў Германавічах.

 

 

 

Так сама на ўрачыстасці прысутнічалі святары з Паставаў, Глыбокага, Ахрэмаўцаў, Ушач. У сваім казанні да вернікаў ксёндз Ян Пугачоў павіншаваў вернікаў са Святам, асабліва Ганнаў і Яўхімаў і нагадаў, што святыя Ганна і Яўхім былі бацькамі Марыі, Маці Божай. Узгадаў, што малітва павінна быць у нашым жыцці і трэба адчыняць свае сэрцы на гэта,каб яно не рабілася жорсткае.

 

 

 

На заканчэнні святочнай літургіі адбылася працэсія з Найсвяцейшым Сакрамэнтам. Пасля святочнай Імшы адбыўся канцэрт арганнай музыкі і класічных твораў.

 

 

Комментарии   

 
0 #1 вацлаў 31.07.2017 20:23
Дзякуй ксяндзу Яну за цудоўнае казанне,за тое, што ўспомніў парафіянаў, якія ў свой час шмат працавалі пры касцёле. Жадаю Дароў Духа Святога для новага пробашча ксяндза Яўгена. Працы шмат Няхай Бог і добрыя людзі дапамагаюць яму.
Цитировать
 

Галоўная   Фотагалерэя   Гiсторыя   Кантакты   Мапа сайта 

Рыма-каталіцкая парафія Св.Тадэвуша Апостала ў в.Лучай Пастаўскага раёна

211852 в.Лучай, вул.Cадовая 10/1, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць, Рэспубліка Беларусь

Тэл./факс: +375-29-803-78-44; e-mail: luchaitadeusz@gmail.com

Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі на luchai.by

 

© 2012-2017 Парафія св. Юды Тадэвуша ў в. Лучай