Перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай |
23.08.2017 10:11 |
Нягледзячы на разгар працоўнага тыдня ў 12 гадзін 14 жніўня ля парафіяльнай капліцы ў Цешалава сабраліся вернікі на чале са сваім пробашчам кс. Яўгенам Міхайлавым, каб прывітаць фігуру Фацімскай Панны. Са словамі малітвы да Нябеснай Заступніцы звярнуўся пробашч парафіі кс. Яўген, сем’і, дзеці і моладзь парафіі. Цэнтральным момантам перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай стала св. Імша і ўрачыстая працэсія ў Лучайскім Касцёле 15 жніўня, якую цэлебравалі пробашч парафіі і ксёндз пралат Аляксандр Рагіня, які падчас гаміліі разважаў над аб’яўленнямі Божай Маці ў Фаціме і таямніцамі, якія Марыя адкрыла тром пастушкам. Святар звярнуў увагу на заклік Марыі да навяртання і малітвы на ружанцы.
Далей фігура Маці Божай Фацімскай накіравалася ў капліцу, што размешчана ў Старам Двары.
17 жніўня ў вёсцы Навасёлкі, у прысутнасці парафіяльнай супольнасці, адбылося заканчэнне перэгрынацыі фігуры Марыі і развітанне з ёю. Пробашч парафіі кс. Яўген выказаў словы падзякі ўсім вернікам за прысутнасць на ўрачыстасці і за супольную малітву .
У далейшы шлях Марыя накіравалася ў суправаджэнні пробашча кс. Ежы Вілька ў парафію Святога Міхала Арханёла (Варапаева). |
Комментарии
RSS лента комментариев этой записи