"МІКАЛАЙКІ" АДСВЯТКАВАЛІ Ў ЛУЧАІ |
![]() |
![]() |
![]() |
18.12.2013 08:24 |
На свята былі запрошаны артысты з кампаніі "Будзьма беларусамі" - Раман Яраш і Віктар Сямашка, якія парадавалі прысутных вернікаў і, вядома, шаноўнага госця -святога Мікалая, сваім выступленнем. У іх выкананні прагучалі вершы, а таксама песні на украінскай (дарэчы, упершыню ў Лучаі) і на роднай мове. На заканчэнне ксёндз Мікалай падзякаваў артыстам за канцэрт, а ўсім прысутным за ўдзел у свяце. На памяць аб цудоўным вечары можна было зрабіць фотаздымкі са святым Мікалаем на фоне прыгожых зімовых Лучайскіх пейзажаў. Яшчэ дадам, што на мой погляд, ксёндз Мікалай вельмі падобны на свайго нябеснага заступніка. Такі ж шчыры, добразычлівы, бескарыслівы. Мае такое добрае сэрца, але ёсць невялікае адрозненне - святы Мікалай быў біскупам. Таму жадаю, каб у будучым быў выпраўлены гэты невялічкі недахоп. P.S.У мінулым годзе намаганнямі ксяндза Мікалая Ліпскага была арганізавана пілігрымка ў Італію, галоўнай мэтай якой было наведванне базілікі святога Мікалая Цудатворцы ў горадзе Бары. Вернікі мелі магчымасць пакланіцца машчам святога Мікалая і нават паўдзельнічаць у святой Імшы, якую ў гэтым цудоўным месцы адправіў ксёндз Мікалай! |