Лучайская парафія святкавала фэст у гонар св. Тадэвуша і свята музыкі PDF Печать E-mail
27.10.2014 05:46

poster2

Фотарэпартаж Відэа

25 кастрычніка Лучайская парафія святкавала тытульны фэст у гонар святога Юды Тадэвуша, апостала. У касцёле знаходзіцца бочны алтар у гонар нябеснага заступніка, над ім фрэска з выявай святога.

А два гады таму касцёлу ўрачыста падаравалі абраз святога Юды Тадэвуша, вышыты крыжыкам – плён паўтарагадавой руплівай працы парафіянак: майстрых маці і дачкі Зарэцкай і Таццяны Сарокі. Менавіта перад гэтым абразом, упрыгожаным кампазіцыямі з апошніх фарбаў восенькіх кветак, распачалася адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту. Моладзевы гурт з парафіі святога Духа з Віцебска, спяваючы пад гітарны акампанемент, разважалі над хвалебнымі таямніцамі Святога ружанца. Гэта стала цудоўнай падрыхтоўкай да святой Імшы. Святары Валеры Марціноўскі і Андрэй Бульчак з новай пастаўскай парафіі Езуса Міласэрнага ў канфесіяналах дапамагалі вернікам ачысціць душы.

 

tlq7GlOg3cQ

Святая Імша распачалася ўрачыстай працэсіяй святароў з міністрантамі. Узначаліў адпустовую ўрачыстасць ксёндз Віктар Місевіч, галоўны рэдактар газеты Віцебскай дыяцэзіі "Каталіцкага весніка". Святочную гамілію прамовіў кс.Валерый Марціноўскі, студэнт біблістыкі Каталіцкага Універсітэту ў Любліне.

FFCAa96RSy4

Нягледзячы на малады узрост, святар праявіў сябе, як цудоўны казнадзей. Засяродзіў увагу на значэнні малітвы ў жыцці чалавека, растлумачыў значэнне імя Тадэвуш: з габрэйскай мовы – той, хто блізка сэрца або адважны. Галоўным скарбам святар называў добрае сэрца. Казнадзей прыгадаў свайго дзядулю Тадэвуша, які стаў для яго прыкладам, бо заўсёды знаходзіў час на размову з Богам – маліўся раніцай і вечарам. І гэты час быў святым для ўсёй сям'і.

Цудоўным упрыгожваннем Літургіі стала працэсія з дарамі. Прадстаўнікі вёсак лучайскай парафіі ўрачыста неслі крыж, біблію, хлеб, плады зямлі, кветкі, віно і ваду, гостыю.

VRfiJkBCQag

eFiIW 6mXsM

Падчас святой Імшы спяваў хор з Віцебскай парафіі Святога Духа.

Скончылася святая Імша літаніяй да Святога Тадэвуша і працэсіяй з Найсвяцейшым Сакрамантам вакол святыні. Увайшоўшы ў касцёл, вернікі заспявалі гімн "Цябе Бога, праслаўляем", "Магутны Божа", а на заканчэнне традыцыйны "Лучайскі гімн" у новай інтэрпрэтацыі аргана.

 

Але свята не скончылася на гэтым! Вялікая канцэртная праграма чакала ўсіх аматараў жывой музыкі. Першымі выступіў дуэт акардэаністаў з Мінску: Аляксандра Бузун і Дзмітрый Корсак. Дарэчы, Дзмітрый з выступам у Лучаі ў трэці раз. Запомніўся слухачам пасля феерычных выступаў падчас летніх фэстаў на пляцоўцы перад касцёлам. Дуэт прапанаваў прысутным некалькі твораў класічнай музыкі.

9bY6rPGtahI

Здаецца, артысты, іграючы, размаўлялі з дапамогай інструментаў. Іх выступ быў вельмі эмацыянальным. Сярод запрошаных артыстаў былі музыкі з Мінскай дзяржаўнай філармоніі:Таццяна Грыневіч з сынам Адасям, Надзея Міцэвіч і Юрый Габрусь. У выкананні Таццяны пад акампанемент гітары прагучалі творы на словы Максіма Танка, Сяржука Сокалава-Воюша, Максіма Багдановіча. Слухачы мелі магчымасць паслухаць гучанне двухсотгадовага аргана. Арганіст Юрый Габрусь выканаў некалькі твораў класічнай музыккі. Пасля квартэт артыстаў выканаў і касцёльныя песні. Не абыйшлося і без традыцыйнага для Лучая паланэза "Развітанне з Радзімай" на словы Сяржука Сокалава-Воюша. Скончыўся канцэрт хрысціянскім гімнам "Магутны Божа" у выкананні артыстаў і вернікаў.

EqtTRJhF03A

Пасля канцэртнай праграмы вернікі накіраваліся на прыкасцельную тэрыторыю, дзе святар асвяціў тры барэл'ефы ў старажытнай агароджы. Адзін з іх на сродкі турыстаў, якія прыбываюць у Лучай тысячамі, а два астатнія на ахвяраванні шаркаўшчан.

jOqKTZbxVZQ

Уражаныя каласальнай працай, геніяльнымі ідэямі, многія землякі вырашылі зрабіць пасільны ўнёсак на добраўпарадкаванне Лучайскай святыні. За тэрмін, крыху большы за месяц, было сабрана сродкаў на стварэнне двух барэл'ефаў. І многія знаёмыя, суседзі, аднакласнікі святара прыбылі на свята, каб паўдзельнічаць у святой Імшы ў іх інтэнцыі. Квартэт музыкаў выканаў песню "Дай, добры Божа". І тут жа прагрымеў святочны салют, як фінальны аккорд фэста святога Тадэвуша.

0zvoVNIMPDQ

Цудоўнай праявай гасціннасці стала запрашэнне ўсіх землякоў ксяндза Мікалая на гарбату, каб крыху сагрэцца. Цёплыя і шчырыя словы падзякі давялося пачуць святару ад шаркаўчан. Многія былі ў Лучаі ўпершыню, раней толькі чулі або чыталі пра Лучай. І нават не спадзяваліся ўбачыць такую прыгажосць, такую цудоўную арганізацыю духоўнага і культурніцкага жыцця. Усё робіцца з густам, крок за крокам ператвараецца Лучай у аазіс. А тыя, хто наведаў "пярліну Віцебскай вобласці" у чарговы раз – не перастаюць захапляцца прыгажосцю Лучайскай святыні, гаспадарлівасцю пробашча, яго нястомнай прагай ісці наперад.

6YA2FVSmXMk

 

 Прысутныя атрымалі запрашэнне да ўдзелу ў чарговым свяце "Андрэйкі", якое плануецца ў апошнюю суботу перад Адвэнтам – 29 лістапада.

 

 

Тэкст: Алена Колтан-Клімза

Фота: Юзаф Цапелік, Пётр Курыловіч

 

Комментарии   

 
+1 #1 Вікторыя 29.10.2014 04:58
Цудоўнае свята! ДЗякуем Богу!У Лучаі інакш не бывае! Брава артыстам і ксяндзу Мікалаю!
Цитировать
 

Галоўная   Фотагалерэя   Гiсторыя   Кантакты   Мапа сайта 

Рыма-каталіцкая парафія Св.Тадэвуша Апостала ў в.Лучай Пастаўскага раёна

211852 в.Лучай, вул.Cадовая 10/1, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць, Рэспубліка Беларусь

Тэл./факс: +375-29-803-78-44; e-mail: luchaitadeusz@gmail.com

Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі на luchai.by

 

© 2012-2017 Парафія св. Юды Тадэвуша ў в. Лучай