30.10.2015 19:22 |

24 кастрычніка лучайская парафія святкавала парафіяльны фэст са старажытнай музыкай і феерверкам у гонар святога Юды Тадэвуша.
|
15.09.2015 14:51 |
13 верасня вёска Лучай урачыста святкавала 473 гады свайго існавання. Святая Імша стала галоўнай часткай свята. Вернікі сабраліся, каб супольна памаліцца і падзякаваць Богу за ўсе, што маюць. Пробашч Мікалай Ліпскі ва ўступным слове прамовіў, што трэба быць удзячнымі Пану Богу і за багатую гісторыю, і за продкаў, якія захавалі і перадалі веру, і за ўсіх жыхароў вёскі і ахфярадаўцаў.
|
28.08.2015 07:25 |
Лучайская парафія Святога Юды Тадэвуша, Апостала, 23 жніўня адсвяткавала апошні летні фэст з нагоды свята ведаў. Вернікі прыйшлі ў лучайскую святыню, каб памаліцца за вучняў, студэнтаў, настаўнікаў, выхавацеляў, а таксама каб у перадапошнюю нядзелю канікул атрымаць благаслаўленне на новы навучальны год.
|
28.07.2015 05:30 |
Адпустовая ўрачыстасць у гонар святой Ганны прайшла 25 ліпеня ў Лучаі. Фэст, які атрымаўся найбольш шматлюдным і багатым на ўражанні за апошнія 5 год.
|
11.07.2015 19:52 |
8 ліпеня адбылося незабыўнае падарожжа ў Мінск. Першапачаткова Лучайская парафія атрымала запрашэнне ад свайго добрага сябра, шматразовага ўдзельніка лучайскіх фэстаў, акардэаніста-віртуоза Дзмітрыя Корсака, наведаць канцэрт-прэзентацыю яго творчасці.
|
02.07.2015 05:14 |
Лучайская парафія ў чацвёрты раз сабрала вернікаў на Дзень святасці сям'і. Асаблівая атмасфера пануючая заўседы ў гэты дзень не стала выключэннем і 28 чэрвеня. Сямейныя пары, для якіх сёлетні год стаў юбілейным, сабраліся, каб аднавіць шлюбную прысягу. Сярод іншых вернікаў і сем’яў прыбылі і нарачоныя, якія рыхтуюцца да сакраманту сужэнства.
|
|
|
|
Страница 4 из 12 |